BE RU EN

Пётр Парашэнка: Парламенцкі спецназ абароніць Украіну

  • 21.07.2019, 14:53

Пяты прэзідэнт Украіны прагаласаваў на датэрміновых выбарах у Раду.

Пяты прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 21 ліпеня прагаласаваў на датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду, паведамляе gordonua.com.

"Я прагаласаваў за ЕЗ, прагаласаваў за NATO. Я прагаласаваў за еўрапейскую і еўраатлантычную Украіну... На сёння надзвычай важна захаваць той напрамак, які быў зададзены ў апошнія пяць гадоў", – заявіў Парашэнка.

Ён дадаў, што прагаласаваў за "ўнікальную каманду, якая здольная спыніць расейскі рэванш і здольная рухаць краіну наперад".

«За каманду, якая цягам усёй кампаніі была аб'ектам нападаў з боку расейскай пятай калоны і краіны-агрэсаркі. Але нас не спынілі, нас не спыніць, і мы дакладна пераможам. У тым ліку і сёння, 21 ліпеня, падчас выбараў у парламент. Парламенцкі спецназ "Еўрапейскай салідарнасці" абароніць Украіну. Украіна пераможа!» – сказаў Парашэнка.

21 ліпеня ўкраінцы галасуюць на датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду. Усе выбарчыя ўчасткі працуюць у штатным рэжыме.

Выбары праходзяць паводле дзейнага выбарчага заканадаўства, што прадугледжвае змяшаную сістэму (палова дэпутатаў абіраецца паводле прапарцыйнай сістэмы, другая палова – паводле мажарытарнай), закрытыя партыйныя спісы і 5-адсоткавы прахадны бар'ер.

Украінцы абяруць 225 дэпутатаў паводле спісаў і 199 у мажарытарных акругах (26 акругаў знаходзяцца на акупаванай Расеяй тэрыторыі, там выбары не праходзяць).

ЦВК зарэгістраваў спісы 22 партый (усяго 2746 кандыдатаў) і 3085 кандыдатаў у мажарытарных акругах.

Апошнія навіны