BE RU EN

У Пінску адбудзецца сустрэча з Міколам Статкевічам

  • 21.07.2019, 14:51

На сустрэчы будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі. Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.

У сераду, 24 ліпеня, у Пінску адбудзецца сустрэча з Міколам Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паведамляецца ў «Фэйсбуку».

Пачатак сустрэчы – а 18-й.

Месца сустрэчы – мікрараён «Вясёлкавы», пляцоўка каля праваслаўнай царквы (вул. Сонечная, д.63).

На сустрэчы будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь.

Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.

Апошнія навіны