BE RU EN

Фотафакт: У Варшаве ўкраінцы становяцца ў чэргі, каб прагаласаваць

  • 21.07.2019, 13:47

Перад адкрыццём участка прысутныя выканалі гімн Украіны.

У Польшчы ўкраінцы пачалі галасаваць на датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду, да адкрыцця ўчастка сфармавалася чарга.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца апублікаваў фота з выбарчага ўчастка ў Варшаве, на якіх відаць, як людзі стаяць у чарзе ў чаканні галасавання.

Перад адкрыццём ўчастка прысутныя выканалі гімн Украіны, на будынку амбасады таксама размешчаны банэр з заклікам вызваліць Алега Сянцова.

Украінцы ў Польшчы могуць прагаласаваць на чатырох выбарчых участках, акрамя Варшавы яны ўтвораныя ў Гданьску, Кракаве і Любліне.

Пад час прэзідэнцкіх выбараў на ўчастку ў Варшаве былі вялізныя чэргі, нават давялося працягнуць працу пасля 20:00.

Апошнія навіны