Пад Беластокам праходзіць юбілейнае «Басовішча»: фотарэпартаж
- 21.07.2019, 13:11
На другі дзень перад гледачамі выступілі Лявон Вольскі і «Дзецюкі».
Ва ўросышчы Барык (каля Гарадку пад Беластокам) праходзіць юбілейны, 30-ы па ліку фестываль «Басовішча».
Charter97.org публікуе фотарэпартаж з імпрэзы.
Першы дзень «Басовішча 2019» адзначыўся конкурсам маладых гуртоў і выступамі зорак беларускай і польскай музычнай сцэны
Канцэрт першага дня фэсту завяршыў гурт Znich.
На другі дзень перад гледачамі выступілі гурт :B:N:, Лявон Вольскі і «Дзецюкі».
Напрыканцы канцэрта арганізатары фэсту разам з гуртом :B:N: і з усімі гледачамі «Басовішча» выканалі песню на словы Міхала Анемпадыстава «Простыя словы».