BE RU EN

У Браславе злавілі п'янага псеўдаміліцыянта ў форме

  • 20.07.2019, 14:32

Ён піў віно ў грамадскім месцы.

У вёсцы Рубеж Браслаўскага раёна затрымалі «фальшывага» міліцыянта, які выпіваў на вачах ва ўсіх у грамадскім месцы.

48-гадовы мужчына, які распіваў віно, знаходзіўся ў грамадскім месцы ў форме супрацоўніка міліцыі. На ім былі міліцэйскія фуражка, штаны і куртка з эмблемай МУС і сяржанцкімі пагонамі. Пры гэтым міліцыянтам ён не з'яўляецца, паведамілі ў абласным УУС.

Яго «прынялі» супрацоўнікі Дэпартамента аховы і даставілі ў пастарунак. У дачыненні да мужчыны складзены пратаколы аб распіванні алкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы, а таксама пратакол за нашэнне формы. Форму канфіскавалі, міліцыянты высвятляюць, дзе ён яе ўзяў.

Апошнія навіны