BE RU EN

Амбасада РФ у Брытаніі прызнала Крым украінскім

  • 19.07.2019, 19:32

Пасольства Расейскай Федэрацыі ў Лондане апублікавала мапу з украінскім Крымам.

Пасольства Расейскай Федэрацыі ў Лондане апублікавала мапу, на якой Крым пазначаны тэрыторыяй Украіны, як і павінна быць.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

Расейская дыпмісія на сваёй старонцы ў Twitter размясціла цытату кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова аб «правядзенні краінамі NATO агрэсіўнай палітыкі ў дачыненні да Масквы».

Амбасада РФ праілюстраваў допіс з мапай з нанесенымі базамі NATO, на якой Крым пазначаны як тэрыторыя Украіны.

У сваю чаргу, МЗС Украіны ў Twitter «падзякаваў» расейскаму пасольству за тое, што яны прызналі відавочнае, і заявіў, што чакае такіх жа крокаў ад іншых ведамстваў Крамля, між іншым МЗС.

Апошнія навіны