BE RU EN

Краязнаўца вырабіў макет ідэальнай Горадні з фарай Вітаўта

  • 19.07.2019, 19:19

Ігар Лапеха сваімі рукамі стварае макет «ідэальнай» Горадні ўжо на працягу 10 гадоў.

Гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха сваімі рукамі стварае макет «ідэальнай» Горадні ўжо на працягу 10 гадоў. Адзін з макетаў прысвечаны гістарычнаму цэнтру Горадні, другі - кварталу Гарадніцы.

«Макет кварталу Гарадніцы я планую скончыць у верасні, пакуль яшчэ ён у працы. А гістарычны цэнтр горада ўжо гатовы. І яго хутка можна будзе ўбачыць», - распавёў краязнаўца «Нашай Ніве».

Адметна тое, што на макеце гістарычнага цэнтра прайграныя і Фара Вітаўта, і ратуша, і Дамініканскі касцёл, і палац Масальскага - тыя шэдэўры архітэктуры, якія ўжо, на жаль, страчаны.

«Я цікаўлюся гісторыяй, і хацеў паказаць, што раней Горадня была сапраўды каралеўскім горадам. Прыязджайце ў Горадню, я гатовы распавядаць пра яе падрабязней!» - запэўнівае Ігар Лапеха.

Апошнія навіны