BE RU EN

Украінец Аляксандр Наёк: Прапаноўвалі гуляць за нацыянальную каманду Беларусі

  • 19.07.2019, 18:56

Паўабаронца берасцейскага «Дынама» распавёў, што яму прапаноўвалі беларускі пашпарт.

Украінскі паўабаронца берасцейскага «Дынама» Аляксандр Наёк распавёў пра тое, што яму прапаноўвалі выступаць за беларускую нацыянальную каманду, паведамляе pressball.by.

- Ці не прапаноўвалі табе гуляць за нацыянальную каманду Беларусі?

- Так, прапаноўвалі. Прапаноўвалі пашпарт. Але вось зараз, дарэчы, атрымаў права на жыхарства. Усё, цяпер спакойненька пражываю. Не парушаю.

- Хадзілі нейкія размовы з нагоды запрашэння ў нацыянальную каманду Украіны?

- Не. Варыянт, калі станем чэмпіёнамі, а я вельмі на гэта спадзяюся і буду ўсё для гэтага рабіць, то гэта будзе Ліга чэмпіёнаў. А там патрап у раўнд плэй-оф або нават у трэці раўнд, то ты ўжо ў Лізе Еўропы будзеш гуляць. Звернуць увагу. Чаму не? Ну я так спадзяюся, зноў жа, - сказаў ён ютуб-каналу «Трендец»

Апошнія навіны