BE RU EN

Відэафакт: У Расеі хатнія гаспадыні зладзілі бітву за патэльні ў гіпермаркеце

  • 19.07.2019, 17:23

Акцыйны тавар вельмі хутка скончыўся, некаторыя жанчыны засталіся незадаволеныя.

У гіпермаркеце ў расейскай Элісце пакупнікі накінуліся на акцыйныя патэльні і змялі іх за некалькі секунд, піша сайт unian.net.

Відэа апублікаванае ў Instagram гіпермаркета «Магніт». На апублікаваных кадрах можна ўбачыць, як супрацоўнік крамы вывозіць у залу поўны вазок патэльняў, і тут пачынаецца самае цікавае.

Жанчыны тут жа збегліся і пачалі вырываць адна ў адной патэльні, крычаць адна на адну. Тавар вельмі хутка скончыўся, некаторыя ўдзельнікі «бітвы» за начынне засталіся вельмі незадаволеныя.

Апошнія навіны