BE RU EN

Кіраўнік польскага Нацбанку: Цяпер злоты самы стабільны за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў

  • 19.07.2019, 15:40

Летась Нацыянальны банк Польшчы набыў 25,7 тон золата, а ў гэтым - яшчэ 100 тон.

Кіраўнік Нацыянальнага банка Польшчы паведаміў, што на гэты момант польскі злоты самы стабільны за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў. Адам Глапіньскі прадставіў у Сейме справаздачу працы польскага Нацбанку за мінулы год, паведамляе «Радыё Польшча».

«Нягледзячы на перыядычнае моцнае ваганне некаторых валют, асабліва дзейных на развіваных рынках, курс злотага стабільны», - падкрэсліў Глапіньскі. Ён таксама дадаў, што польская валюта карыстаецца даверам у замежных інвестараў.

Адам Глапінські таксама паведаміў, што летась Нацыянальны банк Польшчы набыў 25,7 тон золата, а ў гэтым - яшчэ 100 тон. Цяпер польскія запасы золата складаюць 228,6 тон. Кіраўнік польскага Нацбанку сказаў, што польскае золата зберагаецца ў Лондане, але ўжо прынятая пастанова, што частка запасаў, блізу 100 тон, будзе дастаўленая ў Польшчу.

Кіраўнік Нацыянальнага банка Польшчы падкрэсліў, што фінансавы вынік за мінулы год фінансавай установы, якую ён узначальвае, склаў нуль злотых, што азначае, што яна сёлета не ўнесла грошы ў дзяржаўны бюджэт.

Апошнія навіны