Затрыманы фігурант справы аб забруджванні «Дружбы» просіць прытулку ў Літве
- 19.07.2019, 13:10
Ружачка - былы кіраўнік cамарскага тэрмінала «Транснафты» - кампаніі, якая валодае і кіруе нафтаправодам.
Затрыманы ў Вільні расеійскі прадпрымальнік Раман Ружачка, фігурант справы аб забруджванні нафтаправода «Дружба», папрасіў палітычны прытулак у Літве.
Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта заявіў агенцтву Reuters прэс-сакратар Віленскага акруговага суда.
Ружачка - былы кіраўнік cамарскага тэрмінала «Транснафты» - кампаніі, якая валодае і кіруе нафтаправодам.
Расейская пракуратура абвінаваціла Ружачка і некалькіх іншых людзей у злачыннай змове з мэтай забруджвання «Дружбы». У траўні ў Расеі суд завочна арыштаваў яго ды абвясціў у вышук.
Адвакат Ружачкі сказаў, што ў матэрыялах пракуратуры няма довадаў, якія сведчаць пра віну ягонага кліента.
Суд у Вільні дазволіў трохмесячнае затрыманне Ружачкі на просьбу літоўскіх пракурораў, паведаміў прэс-сакратар суда.
Расейскі нафтаправод «Дружба» спынілі 19 красавіка, калі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе выявілі забруджаную нафту з РФ. У ёй была вялікая канцэнтрацыя дыхлорэтану - таксічнага злучэння, якое мае высокае каразійнае ўздзеянне.
Першай пра гэта паведаміла Беларусь, пасля чаго пастаўкі прыпынілі ў Беларусь, Польшчу, Нямеччыну, Вугоршчыну, Славакію, Чэхію. Гэтая нафта была загружаная ў больш як дзесяці танкерах у расейскім порце Усць-Луга.
У пачатку траўня рэзервовае адгалінаванне газаправода «Дружба» зноў пачало пастаўляць расейскую нафту ў Беларусь, пазней - у кірунку Украіны - у Славакію, Вугоршчыну, Чэхію, а ў пачатку чэрвеня - у Польшчу і Нямеччыну.
Паводле звестак «Транснафты», праз трубаправод у порт Усць-Луга было адпампаваць блізу 3 млн тон забруджанай нафты. Які дзейнічае ў Літве нафтаперапрацоўчы завод польскага капіталу Orlen Lietuva запэўнівае, што таксама атрымаў груз нафты, забруджанай хлорам.