BE RU EN

Ва ўрадзе Харватыі адбыліся найбуйнейшыя перастаноўкі ў гісторыі

  • 19.07.2019, 12:44

Пастанову аб перастаноўках прыняў прэм'ер-міністр краіны Андрэй Плянковіч.

Прэм'ер-міністр Харватыі Андрэй Плянковіч прызначыў шэсць новых міністраў, што стала самай вялікай урадавай перастаноўкай у гісторыі краіны. Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Euractiv.

Габрыэла Жалац (міністарка фондаў ЕЗ) сышла ў адстаўку пасля шэрагу скандалаў, яе заменіць міністр працы і пенсій Марка Павіч, а яго партфель возьме 34-гадовы Ёсіп Аладровіч.

Наду Мурганіч (міністра сацыяльнай дапамогі) заменіць Весна Бедзяковіч. Таміслава Талушыча (сельская гаспадарка) заменіць ягоны дзяржсакратар Марыя Вучковіч, а кар'ерны дыпламат Горан Грліч Радман будзе кіраваць замежнай палітыкай.

Плянковіч абраў маладых, лаяльных і праеўрапейскіх хаўруснікаў, падаючы сігнал мяцежным сілам у партыі, гаворыцца ў паведамленні. Адзіным вакантным месцам застаецца пасада харвацкага еўракамісара, у дачыненні да якога прэм'ер-міністр пакуль не раскрывае карты.

Нагадаем, раней прадстаўніцу Харватыі выбралі генеральнай сакратаркай Рады Еўропы.

Апошнія навіны