BE RU EN

Зяленскі: Мы не гаворым пра абмен маракоў - іх Расея павінна вярнуць

  • 19.07.2019, 11:54

Прэзідэнт Украіны выставіў жорсткія ўмовы Крамлю.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што ўкраінскія маракі не могуць быць прадметам абмену на расейцаў, якія ўтрымліваюцца ва Украіне.

Пра гэта ён заявіў журналістам у Кіеве падчас прэзентацыі ў Міністэрстве абароны мабільных жылых модуляў для размяшчэння вайскоўцаў у раёне правядзення ААС, паведамляе pravda.com.ua.

На пытанне, ці гатовая Украіна вярнуць або абмяняць галоўнага рэдактара "РІА Навіны Украіна" Кірылы Вышынскага, украінскі лідар адказаў:

"Мы ж не кажам пра абмен з нагоды нашых маракоў - маракоў нам павінны вярнуць.

Калі аб добрай волі і мы сапраўды хочам, каб такі час надышоў як мага хутчэй, мы гатовыя Вышынскага памяняць... Сянцоў - гэта як прыклад. Мы гатовыя памяняць на Сянцова, але гэта не разменная манета, я маю на ўвазе.

Мы б хацелі атрымаць усіх нашых палітвязняў, усіх нашых вайскоўцаў. Калі гэта такія першыя крокі - мы гатовы".

Прэзідэнт Украіны удакладніў: "Наконт Вышынскага, мы сказалі, што калі гэта першыя нармальныя крокі, калі такія ўмовы - мы гатовыя. Давайце мы дамо вам спадара Вышынскага, калі вы хочаце, - вярніце нам спадара Сянцова. Мы напісалі: адначасова".

Апошнія навіны