BE RU EN

Памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў

  • 19.07.2019, 10:55

Аўгуст Мілаванаў працаваў у Купалаўскім тэатры.

Народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў памёр сёння на 82-м годзе жыцця, паведамляе tut.by.

Аўгуст Мілаванаў нарадзіўся ў 1937 годзе ў Валгаградзе. У 1961-м скончыў акторскі факультэт Тэатральна-мастацкага інстытута паводле спецыяльнасці «Актор драматычнага тэатра і кіно».

Працаваў у Валгаградскім абласным тэатры, Беларускім драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. З 1962 года - у Купалаўскім тэатры.

У 1988 годзе за ролю Вяршылы ў спектаклі «Мудрамер» Матукоўскага атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. У 1989 годзе яму была прысвоеная годнасць народнага артыста Беларусі.

Апошнія навіны