BE RU EN

Нетаньяху паставіў рэкорд працягласці працы на пасадзе прэм'ера Ізраіля

  • 18.07.2019, 19:57

Нетаньяху перасягнуў рэкорд першага кіраўніка ўрада краіны Давіда Бэн-Гурыёна.

Біньямін Нетаньяху ўстанавіў рэкорд працягласці працы на пасадзе прэм'ер-міністра Ізраіля, перасягнуўшы рэкорд першага кіраўніка ўрада краіны Давіда Бэн-Гурыёна. Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на газету Maariv.

Адзначаецца, што Нетаньяху быў прэм'ер-міністрам з 18 чэрвеня 1996 года да 6 ліпеня 1999 года, а затым быў паўторна абраны на пасаду 31 сакавіка 2009 года.

"У пятніцу, 19 ліпеня, будзе 4875 дзён (13 гадоў і 130 дзён) як Нетаньяху знаходзіцца на пасадзе прэм'ера", - паведамляе газета Maariv.

Такім чынам, цяперашні прэм'ер перавысіў паводле тэрмінаў і Бэн-Гурыёна, які кіраваў Ізраілем агулам 4857 дзён (13 гадоў і 112 дзён): з 14 траўня 1948 года да 26 студзеня 1954 гады і з 3 лістапада 1955 года да 26 чэрвеня 1963 года.

Апошнія навіны