BE RU EN

Лукашэнка абвінаваціў Захад у развязванні Другой сусветнай вайны

  • 18.07.2019, 17:43

Дыктатар зноў «бліснуў» ведамі ў галіне гісторыі.

Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу адзначыўся чарговай скандальнай заявай. На папрокі заходніх краін у парушэннях правоў чалавека ў Беларусі ды Расеі Лукашэнка адказаў абвінавачваннямі ў «развязванні Другой сусветнай вайны», паведамляе «Інтэрфакс».

«Калі нас на Захадзе крытыкуюць - раней больш, цяпер трошкі менш - гэта не таму, што ў іх сумлення больш з'явілася, не. Я ім кажу: вы яшчэ з намі не разлічыліся за тую апошнюю вайну, якая была развязаная вамі на нашай тэрыторыі. А мы яшчэ ад той цяжкай вайны за сем дзесяцігоддзяў не аднавіліся. Таму акуратней з правамі чалавека, дэмакратыяй і іншай крытыкай, якую мы чуем, часам неабгрунтавана, на наш адрас», - сказаў Лукашэнка на форуме рэгіёнаў Расеі і Беларусі ў Пецярбургу.

«Нам няма чаго саромецца за сваю гісторыю. Мы яе павінны, як сказаў прэзідэнт (Уладзімір Пуцін), свята берагчы, бо гэта наш найвялікшы здабытак», - заявіў Лукашэнка.

Выпускнік гістарычнага факультэта зноў прадэманстраваў прабелы ў ведах профільнага прадмета. Кожнаму школьніку вядома, што Другую сусветную вайну развязалі СССР і нацысцкая Германія, напаўшы на Польшчу ў верасні 1939 года.

Апошнія навіны