BE RU EN

Лукашэнка прапанаваў зняць усе пытанні аб «саюзнай дзяржаве» да канца года

  • 18.07.2019, 15:24

Дыктатар прапанаваў Пуціну «развязаць усе праблемы» да 20-годдзя «саюзнай дамовы».

Лукашэнка прапанаваў зняць усе праблемныя пытанні ў дачыненнях Беларусі і Расеі да 20-годдзя «саюзнай дамовы» ў снежні 2019 года. Прапанова прагучала на перамовах з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу, інфармуе БелТА.

«У снежні 20 гадоў нашай «саюзнай дамове». Ніводнай праблемы, я так мяркую, мы не павінны вынесці за межы гэтага тэрміну. Гэта нас падціскае. Што мы будзем казаць на 20-годдзе? Не будзе чаго сказаць, калі мы не ўздымем усе пытанні, якія ёсць, і не падпішам праграму, якая вызначыць стратэгію нашых супольных дзеянняў. Таму я прапаную зняць усе пытанні да гэтай даты. І ў рамках Вышэйшага дзяржсавета, ці як мы дамовімся, усё гэта зацвердзіць. І праграму, якая вызначыць стратэгію нашых дзеянняў, і зняць існыя праблемы», - сказаў Лукашэнка.

Напярэдадні Лукашэнка і Пуцін правялі нефармальную сустрэчу, наведалі Валаамскі мужчынскі манастыр на Ладажскім возеры.

Апошнія навіны