BE RU EN

Фотафакт: У менскім кафетэрыі прадаюцца агуркі коштам мяса

  • 18.07.2019, 15:06

І гэта ў разгар агурочнага сезону.

Прыклад абуральнага цэнаўтварэння сфатаграфавалі чытачы kp.by. У адным з кафэтэрыяў крамы «Радзівілаўскі» на вуліцы Першамайскай, маласольныя агуркі прадаюцца коштам мяса - за 9,10 руб.

«Улічваючы, што на рынках і ў супермаркетах яны цяпер па рублю-паўтара, надбаўка за ваду, соль і працу проста атамная», - піша аўтар фота.

Побач з «залатымі» агурочкамі ляжыць плоў з мясам за 9,79 руб – даражэйшы за маласольныя ўсяго на 60 капеек.

Вядома, можа, гэтыя агуркі саліла якая-небудзь суперзорка, але на цэнніку закускі гэтага не пазначана. У яе складзе толькі адны «зямныя» інгрэдыенты: вада, соль, часнок, кроп і самі агуркі.

Апошнія навіны