BE RU EN

Аўгіевы стайні Веткаўскага раёна

  • Блогер NEXTA
  • 18.07.2019, 14:12

Show must go on, як той казаў.

Лукашэнка - не цар Аўгій, а кароўнікі - не стайні, але жыхары Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці ўжо прымяраюць на сябе ролю Геракла, рыхтуючыся паўтарыць ягоны шосты подзвіг: галоўны спецыяліст па абаср..ным каровам збіраецца асабіста зазірнуць да іх у госці і праверыць узровень гною на малочна-таварных фермаў і ржавасць старых трактароў і камбайнаў.

На гэтую прычыну сёння, 18 ліпеня, у раёне быў абвешчаны поўны аўрал. Няшчасным сялянам насуперак Працоўнаму кодэксу ўвялі 12-гадзінны працоўны дзень - добра хоць з перапынкам на абед.

Ёсць неафіцыйная інфармацыя, што ў межах гастроляў паджылага вусатага блазна па Гомельшчыне ён можа зазірнуць і ў Жлобінскі раён, напрыклад, у пасёлак Стрэшын. Калі не перадумае - цырк будзе яшчэ той, а абаср...нымі рызыкуюць стаць не толькі каровы. Show must go on, як той казаў.

Блогер NEXTA, Telegram

Апошнія навіны