BE RU EN

«Мінімалка» медработніка ў Польшчы можа скласці €980

  • 18.07.2019, 11:45

Мінімальны заробак можа быць замацаваны на заканадаўчым узроўні.

4,2 тысячы злотых (амаль 980 еўраў) без выліку падаткаў - столькі павінна складаць мінімальныя заробкі работнікам медустановы ў Польшчы, - заявіла намесніца міністра аховы здароўя краіны Юзэфа Шчурак-Жэлязко. Гэта прадугледжвае праект закона, прапанаваны ўрадам, паведамляе «Радыё Польшча».

У першапачатковым праекце закона «мінімалка» складала 3,9 тысяч злотых (блізу 910 еўраў).

Калі закон будзе прыняты, то з 1 ліпеня работнікам медыцынскіх устаноў павінны будуць павысіць узнагароджанне ў адпаведнасці са схемай, названай у законе, г.зн. на 20% паміж самым нізкім базавым заробкам і ўзнагародай, вызначанай у законе.

Гэты закон у выпадку яго прыняцця стане першым нарматыўным актам у Польшчы, які гарантуе сістэматычнае павышэнне зароку ў медыцынскіх установах. Ніводны папярэдні ўрад краіны не прымаў такога роду пастаноў - пра заканадаўчае рэгуляванне мінімальнага базавага заробку.

Затраты на рэалізацыю гэтага праекта у 2019 годзе складуць 97 млн злотых (больш за 22 млн 558 тысяч еўраў), у наступным годзе - 88 млн злотых (больш за 20 млн 465 тысяч еўраў).

Апошнія навіны