BE RU EN

Апытанне: Як украінцы прагаласуюць на парламенцкіх выбарах

  • 18.07.2019, 11:32

У Вярхоўную Раду Украіны праходзяць пяць партый.

49,5% украінцаў гатовыя падтрымаць партыю «Слуга народа» на датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду.

Такія вынікі апытання, праведзенага Сацыялагічнай групай «Рэйтынг», паведамляе «Новое время».

За партыю «Апазіцыйная платформа - за жыццё» гатовыя прагаласаваць 10,5% выбарцаў, за партыю «Еўрапейская Салідарнасць» - 7,7%, за «Бацькаўшчына» - 6,9% і за партыю «Голас» - 5,9%.

Партыю «Сіла і гонар» гатовыя падтрымаць 3,8% украінцаў, «Апазіцыйны блок» - 3,1%, рэйтынг іншых палітычных сілаў - меншы за 3%.

Апошнія навіны