BE RU EN

У Сенаце ЗША папрасілі ФБР праверыць дадатак FaceApp

  • 18.07.2019, 10:43

Папулярны дадатак распрацаваны расейскімі праграмістамі.

ФБР і Федэральную гандлёвую камісію ЗША заклікалі праверыць мабільны дадатак FaceApp, які змяняе знешнасць і здольны састарыць твар на выяве, які стаў вельмі папулярным у свеце апошнім часам, паведамляе «Новое время».

З такой просьбай да іх звярнуўся лідар Дэмакратычнай партыі ў Сенаце Чак Шумер, апублікаваўшы ў сябе ў Twitter фота адпаведных запытаў.

«Мільёны амерыканцаў карыстаюцца ім. Яно належыць расейскай кампаніі, і карыстальнікі абавязаны падаваць поўны доступ да іх асабістых фатаграфій і звестак», - адзначыў сенатар.

Падставай для праверкі стала тое, што распрацаваны расейскімі праграмістамі дадатак збірае звесткі карыстальнікаў, у сувязі з чым можа несці пагрозу, як іх прыватнасці, так і нацыянальнай бяспецы ЗША.

Апошнія навіны