BE RU EN

Пуцін пашырыў спрошчаны рэжым атрымання грамадзянства на ўвесь Данбас

  • 17.07.2019, 20:30

Прэзідэнт РФ распаўсюдзіў спрошчаную працэдуру на жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей.

Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які дазваляе атрымаць расейскае грамадзянства ў спрошчаным парадку ўкраінцам, якія раней жылі ў кожным раёне Луганскай або Данецкай абласцей Украіны. Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на расейскія СМІ.

Раней расейскае грамадзянства маглі атрымаць толькі жыхары асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей (АРДЛА).

Як паведамляецца, падаць дакументы на грамадзянства змогуць жыхары Данецкай і Луганскай абласцей, які знаходзяцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

Адзначым, Расейская Федэрацыя з 14 чэрвеня пачала выдачу пашпартоў жыхарам акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. ЕЗ плануе ўвесці новыя санкцыі супраць РФ за няспыннае ўмяшальніцтва ў сітуацыю на Данбасе. Адным з такіх штрафных захадаў будзе "непрызнанне нелегальна выдадзеных расейскіх пашпартоў" жыхарам АРДЛА.

Апошнія навіны