BE RU EN

Зуху на Infiniti далі два гады абмежавання волі

  • 17.07.2019, 18:42

Футбаліста Іллю Лухвіча і ягоную дзяўчыну судзілі за махлярства.

Былы футбаліст «Мінска» Ілля Лухвіч праславіўся тым, што груба парушаў ПДР, катаючыся на сваім Infiniti, паведамляе tribuna.com.

Ліхач выязджаў на сустрэчную, абражаў іншых кіроўцаў, заязджаў на ходнік. Усё гэта выкладваў у Instagram. Але пазней высветлілася, што супраць яго і ягонай дзяўчыны распачата крымінальная справа зусім з іншай прычыны. Пара абвінавачвалася ў махлярстве падчас гандлю айфонамі.

Яны куплялі няспраўныя смартфоны, а потым прадавалі іх праз інтэрнэт, паказваючы ў аб'явах «працуе ідэальна».

Следства мяркуе, што пры продажы смартфонаў маладыя людзі паказвалі свой - рабочы - тэлефон, а пасля мянялі яго на няспраўны. Кожны айфон куплялі ў сярэднім за 150 даляраў, а прадавалі прыкладна за 300.

Ілля Лухвіч атрымаў 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, а ягоная дзяўчына - 1 год 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Адвакат Лухвіча паведаміў, што падсудныя згодныя з пастановай суда.

Апошнія навіны