BE RU EN

У Польшчы выраслі занятасць і заробак

  • 17.07.2019, 18:16

Сярэдні заробак у Польшчы ў чэрвені склаў блізу 1215 еўраў.

Сярэдняя занятасць у прадпрымальніцкім сектары ў чэрвені павялічылася на 2,8% у гадавым вылічэнні.

Пра гэта сведчаць звесткі Галоўнай статыстычнай управы Польшчы, паведамляе «Радыё Польшча».

Ва ўстанове таксама паведамілі, што сярэдні месячны заробак без выліку падаткаў у чэрвені вырас на 5,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сярэдні заробак у чэрвені склаў 5104 злотыя (блізу 1215 еўраў).

Звесткі Галоўнай статыстычнай управы тычацца сектара прадпрыемстваў, гэта значыць кампаній, у якіх працаўладкаваныя не менш за 10 чалавек.

Апошнія навіны