BE RU EN

Украінцы апавялі, які прэзідэнт зрабіў найбольшы ўнёсак у развіццё дзяржаўнасці

  • 17.07.2019, 10:43

Найбольш негатыўна ацэньваюцца заслугі Януковіча.

Большая частка насельніцтва мяркуе, што сярод прэзідэнтаў Украіны Пётр Парашэнка зрабіў найбольшы ўнёсак у развіццё ўкраінскай дзяржаўнасці.

На другім месцы – Леанід Кучма і Леанід Краўчук, гаворыцца ў даследаванні "Соцыс", паведамляе censor.net.

"Калі казаць пра канкрэтныя заслугі прэзідэнтаў перад дзяржавай, то рэспандэнты ў пэўнай ступені прызнаюць унёсак Леаніда Краўчука і Леаніда Кучмы ва ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Украіны, а таксама ўнёсак Леаніда Кучмы ва ўмацаванне і развіццё ўкраінскай эканомікі.

Найменш эфектыўнымі Леанід Кучма і Леанід Краўчук, на думку рэспандэнтаў, былі ў барацьбе з карупцыяй. Рэспандэнты ў асноўным не бачаць істотнага ўнёску ў развіццё краіны з боку Віктара Юшчанкі і Віктара Януковіча. Пры гэтым найбольш негатыўна ацэньваюцца заслугі Віктара Януковіча", – гаворыцца ў даследаванні.

Апошнія навіны