BE RU EN

Амбасада РФ: Двум расейцам высунутае абвінавачанне паводле справы аб выбуху 3 ліпеня

  • 17.07.2019, 10:18

У СК Беларусі не пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

Следства высунула абвінавачанне двум грамадзянам Расеі, арыштаваным паводле справы аб выбухах феерверачных вырабаў падчас святочнага салюту ў Менску 3 ліпеня. Пра гэта ТАСС паведаміў у сераду прэс-сакратар амбасады РФ у Беларусі Сяргей Араеў.

«Абвінавачванне высунутае. Прадаўжаюцца следчыя дзеянні», – адзначыў прэс-сакратар амбасады.

У Следчым камітэце не пацвердзілі гэтую інфармацыю. «Мы пакуль можам сказаць, што расследаванне прадаўжаецца», – сказаў афіцыйны прадстаўнік установы Сяргей Кабаковіч.

У выніку выбуху феерверачных вырабаў падчас святочнага салюту ў Менску 3 ліпеня загінула жанчына, 10 чалавек атрымалі раненні. Паводле звестак Мінабароны Беларусі, салютныя ўстаноўкі і самі феерверачныя вырабы былі набытыя ў расейскім ААТ «Піра-Рос» (г. Пасад).

Апошнія навіны