BE RU EN

Міні-серыял «Чарнобыль» атрымаў 19 намінацый прэміі «Эмі»

  • 17.07.2019, 9:30

Другое месца ў колькасці намінацый заняў серыял «Дзіўная місіс Мэйзэл».

Міні-серыял "Чарнобыль" (супольная прадукцыя HBO і Sky) увайшоў у тройку лідараў у колькасці намінацый амерыканскай тэлевізійнай прэміі Emmy Awards 2019 год. Ён атрымаў 19 намінацый.

Спіс намінантаў быў апублікаваны ў аўторак, 16 ліпеня на сайце прэміі.

Серыял "Гульня пасадаў" ад HBO прэтэндуе на прэмію "Эмі" адразу ў 32 намінацыях, што з'яўляецца рэкордам. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў 1994 годзе, калі серыял "Паліцыя Нью-Ёрка" атрымаў 27 намінацый.

Другое месца ў колькасці намінацый заняў серыял "Дзіўная місіс Мэйзэл" (прадукцыя Dorothy Parker Drank Here Productions, Picrow і Amazon Studios), які быў прадстаўлены ў 20 катэгорыях.

"Гульня пасадаў" прадстаўлена ў такіх намінацыях: "Найлепшы драматычны серыял", "Найлепшая рэжысура", "Найлепшыя строі ў навукова-папулярным серыяле ці серыяле ў стылі фэнтэзі", "Найлепшы саўндтрэк" і шэрагу іншых. Шанец на ўзнагароду ёсць у Кіта Харынгтана, які згуляў Джона Сноў, у намінацыі "Найлепшы актор у драматычным серыяле". Таксама прыз у катэгорыі "Найлепшая акторка ў драматычным серыяле" можа атрымаць Эмілія Кларк за ролю Дэенэрыс Таргарыен.

Пераможцы стануць вядомыя 22 верасня, калі адбудзецца 71-я цырымонія ўручэння прэміі Emmy.

Апошнія навіны