Названыя галоўныя плюсы і мінусы кавы
- 16.07.2019, 21:49
Дыетолаг распавяла пра ўласцівасці кавы, а таксама колькі філіжанак можна піць на дзень.
Дыетолаг Святлана Фус распавяла аб яе ўласцівасцях у сваім Instagram, а таксама колькі кубачкаў можна піць на дзень.
Кава - гэта карысны прадукт харчавання, аднак злоўжыванне ёй можа прывесці да пабочных наступстваў.
Кава стымулюе выпрацоўку інсуліну. А хранічна падвышаны ўзровень інсуліну можа весці да атлусцення.
У каве ўтрымліваецца кафеін, які ўзбуджае нервовую сістэму, падвышае ціск, мочааддзяленне, звужае судзіны. А гэта ў сваю чаргу можа справакаваць «утварэнне цэлюліту», паведамляе obozrevatel.com.
Больш за тры кубкі на дзень выклікае абязводжванне.
Рэгулярнае ўжыванне выклікае прывыканне нервовай сістэмы да стымулятараў, не атрымліваючы якія, мы становімся млявымі і злоснымі.
Бяспечная колькасць - да трох кубачкаў на дзень, калі пры гэтым не піць гарбату.
Пры дадаванні малака ці вяршкоў раздражняльнае дзеянне кафеіну на слізістую абалонку страўніка зніжаецца. Але ў такім выпадку трэба таксама рэгуляваць колькасць малака. Бо яно ўтрымлівае тлушч і малочны цукар - лактозу.
Калі выпілі латэ - гэта ўважаецца за перакус, паводле калорый дык дакладна. З гэтай прычыны не рэкамендуецца піць каву з малаком паміж прыёмамі ежы.