BE RU EN

Былы канцлер Аўстрыі ўвайшоў у раду дырэктараў РЧ

  • 16.07.2019, 19:41

У раду дырэктараў «Расейскай чыгункі» ўвайшоў Крысціян Керн.

Былы федэральны канцлер Аўстрыі Крысціян Керн увайшоў у раду дырэктараў "Расейскай чыгункі" (РЖД).

Пра гэта паведамляе ТАСС.

52-гадовы Керн у мінулым годзе заявіў аб заканчэнні палітычнай кар'еры, бо, з ягоных слоў, "унутрыпалітычныя гульні" зацямнілі асноўныя дэбаты перад выбарамі ў Еўрапарламент.

Керн стаў канцлерам у 2016 годзе, але праз год саступіў на датэрміновых выбарах лідару кансерватараў Курцу.

Раней ён працаваў на пасадзе старшыні ўправы дзяржаўнага чыгуначнага холдынгу "Аўстрыйскія чыгункі".

Апошнія навіны