BE RU EN

Відэафакт: Град засыпаў агароды ў Петрыкаўскім раёне

  • 16.07.2019, 18:15

Клумбы і нават градкі памідораў апынуліся пад ледзянымі драбкамі.

Уночы ў Гомельскай вобласці месцамі прайшоў град. Назаўтра людзі ўбачылі свае агароды пад пластом ледзяных драбкоў. Здымкамі стыхіі падзяліўся з tut.by чытач.

Уночы 16 ліпеня ў аграгарадку Капаткевічы (Петрыкаўскі раён) прайшоў град. Клумбы і нават градкі памідораў былі пад ледзянымі драбкамі. Град таксама збіў плады на дрэвах.

«Град пачаўся а 00.30 і ішоў блізу гадзіны, а здымкі мы рабілі раніцой, а пятай гадзіне», - распавёў чытач Сяргей.

Паводле звестак рэсурсу pogoda.by, учора ў Беларусі захоўвалася прахалоднае няўстойлівае надвор'е, у Гомельскай вобласці слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі +14 градусаў. На ўсходняй палове краіны прайшлі дажджы, месцамі з навальніцамі, а раніцай быў туман.

Апошнія навіны