BE RU EN

Пасля змены ўлады ЕЗ размарожвае фінансавую дапамогу Малдове

  • 16.07.2019, 15:01

Цягам некалькі дзён будзе пададзеная першая рата бюджэтнай падтрымкі ў суме 14,5 мільёна еўра.

Еўрапейскі Звяз пасля змены ўлады ў Малдове аднаўляе фінансавую дапамогу краіне. Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта ў панядзелак у Брусэлі заявіў еўракамісар у пытаннях пашырэння Ёханэс Хан пасля сустрэчы з кіраўніком малдаўскага МЗС Мікалаем Папеску.

«Я магу сказаць сёння, што ў наступныя некалькі дзён мы дамо першую рату бюджэтнай падтрымкі ў суме 14,5 мільёнаў еўра, каб падтрымаць такія сферы, як дзяржаўнае кіраванне», - сказаў Ёханэс Хан.

«Я даволі ўпэўнены, што мы можам нават у кастрычніку выдаць другую рату ў выпадку, калі канкрэтныя патрабаванні будуць выкананыя», - дадаў ён.

Акрамя таго, увосень Брусэль можа даць Малдове першую частку макрафінансавай дапамогі.

«Мы таксама разглядаем, як мы можам зрабіць магчымай выдачу макрафінансавай дапамогі, першая рата якой павінна выдавацца ў пачатку восені, і, калі будзе магчымасць, другая рата - у канцы года», - сказаў еўракамісар.

Кіраўнік МЗС Малдовы назваў пастанову Брусэля следствам даверу да прынятых дзеянняў новага ўрада.

У 2018 годзе Еўрапейскі Звяз наважыў прыпыніць наданне фінансавай дапамогі Малдове пасля скасавання вынікаў выбараў у Кішынёве.

ЕЗ заявіў, што адновіць макрафінансавую дапамогу Малдове пасля выканання шэрагу палітычных умоў.

Апошнія навіны