BE RU EN

У Баранавічах «замінавалі» чыгуначны вакзал

  • 16.07.2019, 13:24

70 чалавек эвакуяваныя.

16 ліпеня блізу 11.30, у міліцыю паступіла паведамленне пра «мінаванне» вакзала ў Баранавічах, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Невядомы патэлефанаваў з таксафона. На месца здарэння выбылі следча-аператыўная група, супрацоўнікі транспартнай міліцыі. З будынка вакзала эвакуявалі 70 чалавек.

Асобу, якая тэлефанавала, вызначылі – гэта 39-гадовы мужчына.

Міліцыя абследавала будынак вакзала і прылеглай да яго терыторыі: падазроных прадметаў не выяўлена. Вакзал працуе ў штатным рэжыме.

Апошнія навіны