BE RU EN

Сёння беларусы ўбачаць галоўную астранамічную з'яву лета

  • 16.07.2019, 12:52

Яна пачнецца ў 21.44 паводле беларускага часу.

У ноч з 16 на 17 ліпеня жыхары Беларусі змогуць назіраць частковае месяцовае зацьменне. Ягоная максімальная ценевая фаза складзе 0,65 – месяцовы дыск апусціцца ў зямны цень на 65% свайго дыяметра, паведамляе «Белсат».

Гэта апошняе значнае зацьменне ва Усходняй Еўропе на найбліжэйшыя шэсць гадоў.

Акрамя беларусаў зацьменне змогуць убачыць жыхары Афрыкі, Аўстраліі і Інданезіі, Паўднёвай Амерыкі, а таксама на большай частцы Расеі, акрамя паўночна-ўсходніх рэгіёнаў.

Для жыхароў Беларусі месяцовае зацьменне пачнецца 16 ліпеня з моманту ўзыходу Месяца з-пад паўднёва-ўсходняга далягляду.

Месяц пачне ўваходзіць у зямны паўцень (вобласць прасторы, дзе Сонца выглядае часткова закрытым Зямлёй) у 18:44 (21:44 паводле Менску). Але гэтую фазу практычна немагчыма заўважыць няўзброеным вокам. У 20:02 (23:02) Месяц пачне ўваходзіць у цень Зямлі. У гэты момант можна будзе ўбачыць пацямненне.

Апошнія навіны