BE RU EN

Урсула фон дэр Ляен папрасіла Еўрапарламент зацвердзіць яе прэзідэнткай Еўракамісіі

  • 16.07.2019, 12:26

Тайнае галасаванне адбудзецца сёння а 19-й.

Міністарка абароны Нямеччыны Урсула фон дэр Ляен у аўторак звяртаецца да Еўрапарламента з просьбай зацвердзіць яе прэзідэнткай Еўрапейскай камісіі.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Фон дэр Ляен, якую вылучылі лідары ЕЗ, мае патрэбу ў падтрымцы абсалютнай большасці дэпутатаў Еўрапарламента, гэта 374 галасы пры тайным галасаванні.

Яна зрабіла шэраг абяцанняў за апошнія некалькі дзён, каб заахвоціць дэпутатаў і іхнія групы. Сярод яе абяцанняў: забеспячэнне Еўрапарламенту права заканадаўчай ініцыятывы; рэканструкцыя сістэмы Spitzenkandidat; скліканне двухгадовай "Канферэнцыі пра будучыню Еўропы" і прызначэнне "галоўнага гандлёвага інспектара" для назірання за ажыццяўленнем гандлёвых угодаў.

Дэбаты паміж дэпутатамі Еўрапарламента стартуюць а 10-й паводле Менска. Фон дэр Ляен выкладзе яе бачанне і планы як прэзідэнткі ЕК. Галасаванне прызначанае на 19-ю паводле менскага часу, аднак упэўненасці ў яе зацвярджэнні няма.

Фон дэр Ляен пакуль можа цвёрда спадзявацца толькі на падтрымку сваёй правацэнтрысцкай Еўрапейскай народнай партыі, якая кантралюе 182 месцы ў парламенце.

Апошнія навіны