BE RU EN

Выбары ва Украіне: У Вакарчука папулярнасць большая, чым у Парашэнкі і Цімашэнкі

  • 16.07.2019, 11:19

Пра што кажуць апошнія звесткі з рэйтынгаў палітычных партый.

На датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны партыя «Голас» Святаслава Вакарчука апярэджвае і Пятра Парашэнку з ягонай «Еўрапейскай салідарнасцю» (ЕС), і Юлію Цімашэнку з ейнай «Бацькаўшчынай». Але адстае ад пары лідараў – «Слугі народа» (СН) Уладзіміра Зяленскага і «Опаплатформы» Юрыя Бойкі і Віктара Медзведчука, піша nv.ua.

Такія вынікі даследавання перадвыбарчых сімпатыяў украінцаў ад сацыялагічнай службы Цэнтра Разумкова, праведзенага за тыдзень да выбараў (калі дакладней, то з 5 да 11 ліпеня; апытана 2018 рэспандэнтаў; хібнасць – не большая за 2,3%).

«Слуга Народа», якая была лідаркай ва ўсіх іншых апытаннях, трымае першае месца і ў гэтым: за яе гатовыя аддаць голас 41,5% сярод тых, хто мае намер удзельнічаць у галасаванні і ўжо вызначыўся з выбарам.

Нязменна займае другое месца «Опаплатформа», яе падтрымліваюць 12,5% рэспандэнтаў (хто вызначыўся і гатовы).

У праекта Вакарчука, які вырваўся (у гэтым апытанні) на трэцяе месца, узровень падтрымкі складае 8,8%.

У ЕС гэты паказнік роўны 8,3%, у Бацькаўшчыны – 7%.

Пераадолець 5% бар'ер могуць (з улікам хібнасці) яшчэ дзве палітсілы: партыя «Сіла і гонар» Ігара Смяшко (4,6% тых, хто вызначыўся і ідзе на выбары) і «Апазіцыйны блок» Яўгена Мураева і Аляксандра Вілкула (3,8%).

Апошнія навіны