BE RU EN

Відэафакт: У Менску кіроўца накінуўся на раварыста проста на праезнай частцы

  • 15.07.2019, 21:00

Кіроўцу абурыла, што раварыст едзе па праезнай частцы.

Кіроўца «Шкоды» з рэгістрацыйным нумарам 9040EA7 накінуўся на раварыста на вуліцы Козыраўскай у Менску, паведамляе nn.by.

Кіроўцу абурыла, што раварыст едзе па праезнай частцы, і ён наважыў учыніць самасуд. Ён падрэзаў раварыста, выйшаў з салона, штурхнуў яго, а потым яшчэ і выцяў нагой.

Раварыст не супраціўляўся, а проста папрасіў відэазапіс з рэгістратара аўтамабіля ў кіроўцы, які ехаў ззаду, каб звярнуцца ў міліцыю.

У дачыненні да кіроўцы «Шкоды» могуць распачаць крымінальную справу за хуліганства.

Апошнія навіны