BE RU EN

У ЗША зрабілі больш жорсткімі правілы выдачы прытулку мігрантам

  • 15.07.2019, 19:44

Змены ўвойдуць у дзеянне з 16 ліпеня.

У ЗША Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутранай бяспекі ўзгаднілі новыя правілы выдачы прытулку мігрантам. На паўднёвай мяжы краіны будзе адмоўлена тым асобам, якія да яе праходжання перасеклі тэрыторыю іншай дзяржавы. Змены, як чакаецца, увойдуць у дзеянне з 16 ліпеня, паведамляе svoboda.org.

"Многія замежнікі, якія перасякаюць Цэнтральную Амерыку і Мексіку, не просяць там прытулак, бо ўважаюць за лепшае жыць у ЗША", гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце Федэральнага рэестра.

Са звестак Мінюста ЗША, у 2018 годзе іміграцыйныя суды атрымалі больш за 162 тысячы прашэнняў аб выдачы прытулку. Гэта на 270% вышэй, чым пяць гадоў таму. У судах знаходзіцца больш за 400 тысяч спраў аб выдачы прытулку.

У нядзелю іміграцыйная і мытная паліцыя (ICE) правяла рэйды на ўсёй тэрыторыі ЗША для затрымання нелегальных імігрантаў.

Апошнія навіны