BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя просіць дасылаць у «Фэйсбук» чэкі на лекі, якія за мяжой каштуюць танней

  • 15.07.2019, 16:50

Спецыялісты абяцаюць чэкі прааналізаваць.

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя праводзяць аналіз коштаў лекаў, у тым ліку набытых за мяжой, піша tut.by.

Міністэрства працуе «над зніжэннем кошту» некаторых лекаў, таму спецыялісты аналізуюць, колькі прэпараты каштуюць за мяжой.

Тым, хто купляе лекі ў іншых краінах, міністэрства прапануе даслаць у каментары да замацаванага запісу на старонцы Міністэрства аховы здароўя ў Facebook фота ўпакоўкі або чэка на лекі, кошт якіх вышэйшы, чым у Беларусі.

На момант публікацыі ніводнага чэка пакупнікі не даслалі.

Апошнія навіны