BE RU EN

Пад Масквой разбіліся інструктары, якія вучылі Пуціна лётаць са стэрхамі

  • 15.07.2019, 13:57

Праводзіцца следства.

У Маскоўскай вобласці, пад Сонечнагорскам адбылося падзення верталёта Robinson. Верталёт упаў 14 ліпеня ў полі непадалёк ад вёскі Барскае-Мялечкіна ў Падмаскоўі. У выніку загінулі два чалавекі. Адным з іх выявіўся кіраўнік Аб'яднанай федэрацыі звышлёгкай авіяцыі Ігар Нікіцін, які таксама рыхтаваў Пуціна да палёту са стэрхамі ў 2011 годзе, калі той займаў пасаду прэм'ер-міністра, паведамляе РБК.

Другім загінулым падчас жорсткай пасадкі верталёта Robinson у Падмаскоўі быў лётчык Алег Чарнігін. Пра гэта РБК паведамілі ў Аб'яднанай федэрацыі звышлёгкай авіяцыі.

У арганізацыі таксама пацвердзілі, што загінулы раней навучаў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна лётаць на монадэльтаплане з журавамі-стэрхамі.

Следчыя распачалі крымінальную справу на падставе ч.3 арт.263 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула смерць дзвюх асоб).

Апошнія навіны