BE RU EN

У Баранавічах актывіст выкарыстаў Канстытуцыю супраць міліцыі

  • 15.07.2019, 13:21

Міліцыянты спрабавалі зазірнуць у заплечнік актывіста.

Баранавіцкая міліцыя сочыць за актывістам Рыгорам Грыкам, каб не даць яму прадаць свой легендарны плакат з надпісам: «Не галечы народа», паведамляе «Радыё Рацыя».

Міліцыянтамі быў абшуканы сябар Грыка Аляксандр Швед, які прыехаў на рынак набыць бульбы.

АЛЯКСАНДР ШВЕД

«Сустрэў свайго сябра Рыгора Грыка. Мы з ім пагутарылі, да нас падышлі міліцыянты, яны сказалі, каб мы паказалі, што мы нясем у нашых заплечніках. Гэта крыху нас знервавала, бо на якой падставе мы павінны ім паказваць? Яны сказалі, што мы, магчыма, нясем якія выбуховыя сродкі і т д. Я без словаў паказаў, а Рыгор паказаў міліцыянтам Канстытуцыю і сказаў, што яны парушаюць Канстытуцыю, абшукваючы яго», – апавёў Аляксандр Швед.

Як высветлілася, міліцыянтаў, што капаліся ў заплечніку Грыка, цікавіў плакат, а не выбухоўка. Здымаць на відэа свае дзеянні яны не дазвалялі.

Рыгор Грык

Апошнія навіны