BE RU EN

Беларусы Амерыкі правялі акцыю ў падтрымку Алега Сянцова

  • 15.07.2019, 9:19

Марш прайшоў у Нью-Ёрку.

У нядзелю 14 ліпеня 2019 года ў Нью-Ёрку прайшоў Марш паняволеных народаў, паведамляе беларускі грамадскі актывіст у ЗША Вадзім Васільеў.

«На гэтым мерапрыемстве беларусы Амерыкі падтрымалі акцыю, якая праходзіць ва ўсім свеце ў падтрымку палітвязня Алега Сянцова, які ўжо шосты дзень нараджэння сустракае ў зняволенні. HAPPY BIRTHDAY OLEG!» – паведаміў Вадзім Васільеў.

Марш паняволеных народаў традыцыйна адкрывае 61-ы Тыдзень паняволеных народаў, які быў афіцыйна зацверджаны Кангрэсам ЗША яшчэ 60 гадоў таму. Падзеі закліканыя звярнуць увагу на барацьбу супраць таталітарызму і камуністычнай тыраніі.

Апошнія навіны