BE RU EN

Археалагічныя працы на магіле брата Каліноўскага закончаныя

  • 14.07.2019, 21:36

Знайшлі парэшткі двух чалавек.

Археалагічныя і экспэртныя працы на месцы меркаванай магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы закончаныя, піша «Радыё Рацыя».

Працы ішлі 4 дні - з 8-га да 11 ліпеня. Калі былі знойдзены парэшткі двух чалавек, археолагі спынілі сваю частку працы. Пасля гэтага з Менска былі выкліканыя дадатковыя экспэрты.

Спецыялісты ўзялі фрагменты астанкаў. Усе працы былі задакументаваныя Следчым камітэтам згодна з працэсуальным заканадаўствам. Як паведаміў прадстаўнік грамадскасці Юрый Глебка цяпер трэба чакаць афіцыйных вынікаў экспэртыз, якія будуць весці беларускія і літоўскія спецыялісты.

Пасля правядзення даследаванняў фрагментаў на сайце Следчага камітэта павінна з'явіцца афіцыйная інфармацыя. У залежнасці ад вынікаў экспэртызы, праз некалькі месяцаў, калі асядзе грунт, помнік з крыжам і яшчэ адзін надмагільны камень з шыльды павінны вярнуцца на ранейшае месца.

Апошнія навіны