BE RU EN

Нетаньяху прыстрашыў «Хезбалу» знішчальным ваенным ударам у выпадку атакі на Ізраіль

  • 14.07.2019, 17:47

Прэм'ер Ізраіля пракаментаваў словы лідара ліванскіх тэрарыстаў.

14 ліпеня прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху на пасяджэнні ўрада прыстрашыў Ліван і ліванскую тэрарыстычную арганізацыю «Хэзбала» знішчальным ударам, інфармуе прэс-служба, піша "Гордон".

«Днямі мы пачулі, як лідар «Хезбалы» шэйх Хасан Насрала выхваляецца сваімі планамі нападу [на Ізраіль]. Калі «Хезбала» адважыцца ўчыніць глупства і напасці на Ізраіль, у адказ мы нанясём па гэтаму руху і па Лівану знішчальны ваенны ўдар. Але, у адрозненне ад Насралы, я не маю намеру падрабязна распавядаць пра нашы планы», - сказаў ён.

Нетаньяху адзначыў, што Ізраіль «за лічаныя дні» зруйнаваў сістэму тунэляў, якія будавалі баевікі «Хэзбалы».

Апошнія навіны