BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч: Калі акадэмікі кажуць, што прыедзе Лукашэнка і падкажа - гэта паказвае на стан «навукі»

  • 14.07.2019, 15:31

Кіраваць навукай у краіне павінны навукоўцы.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, экс-старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што ў цяперашняй Беларусі шмат годных навукоўцаў, якія сумленна выконваюць сваю працу, паведамляе «Радыё Рацыя».

Аднак з боку афіцыйных прадстаўнікоў сферы навукі дастаткова ліслівасці і бяздумнага служэння кіроўнаму рэжыму.

«У арганізацыйным плане ў навуцы заўсёды былі складанасці. Кіраваць навукай павінны навукоўцы. У нас, згодна з беларускім заканадаўствам, Акадэмія навук падпарадкаваная «прэзідэнту», а справаздачу дае Савету міністраў. Калі я быў на сесіі, і там выступаюць акадэмікі і кажуць, што да іх прыедзе Лукашэнка і падкажа, чым ім лепш займацца, то для мяне гэта гаворыць аб дрэнным стане той «навукі», прадстаўнікі якой робяць такія заявы», - заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што беларуская навука усё адно мае нямала якасных даследчыкаў, якія робяць важныя адкрыцці і працу.

Апошнія навіны