BE RU EN

У Курапатах затрымалі Дзяніса Урбановіча

  • 13.07.2019, 21:44

Лідэра «Маладога фронту» будуць судзіць у панядзелак.

Лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіч затрымалі падчас варты памяці ў Курапатах і адвезлі ў Бараўлянскі РАУС, перадае «Радыё Свабода».

На відэастрыме, які вёў актывіст курапацкай варты Іларыён Трусаў, відаць, як міліцыянты, якія спачатку патрабуюць «праехаць у аддзел», падчас размовы пачынаюць інкрымінаваць Урбановічу «дробнае хуліганства», пагражаючы фізічнай сілай і спецыяльнымі сродкамі, калі сам не сядзе ў міліцэйскі самаход.

Пазней у прыймальні Бараўлянскага РАУС паведамілі, што Дзяніс Урбановіч затрыманы, і ў панядзелак над ім адбудзецца суд.

Дзянісу Урбановіч 30 гадоў, ён родам з Лагойскага раёна. На Курапацкай варце практычна штодня.

Апошнія навіны