BE RU EN

У Беларусі заўтра будзе да +22°С

  • 13.07.2019, 21:40

Прагноз надвор'я на наступныя некалькі дзён.

14 ліпеня месцам у краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных мясцінах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да сярэдняга, пры навальніцах парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +7..+14°С, максімальная ўдзень +16..+22°С, піша Гідрамет.

15 ліпеня месцам у краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных мясцінах будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+14°С, максімальная ўдзень +17..+23°С.

Апошнія навіны