BE RU EN

Румынская тэнісістка Халеп упершыню ў кар'еры перамагла на Уімблдоне

  • 13.07.2019, 18:32

У фінальным матчы Сымона Халеп падолела тытулаваную амэрыканку Сэрэну Уільямс.

Румынская тэнісістка Сымона Халеп стала пераможцай Уімблдона-2019. У фінальным матчы Халеп, якая была пасеяная на турніры пад сёмым нумарам, падолела адзінаццатую сеяную Сэрэну Уільямс з ЗША, піша «УНІАН».

Для перамогі Халеп выстачыла двух сэтаў. Матч доўжыўся 55 хвілін і закончыўся перамогай румынкі з лікам 6:2, 6:2.

Цікава, што Халеп здалела перамагчы Сэрэну Уільямс толькі другі раз у адзінаццаці матчах.

27-гадовая Халеп упершыню ў кар'еры перамагла на Уімблдоне і здабыла другі тытул на турнірах "Вялікага шалому" (у ейным актыве таксама перамога на "Ралан Гарос" у 2018 годзе).

Сымона стала першай румынскай тэнісісткай ў гісторыі, якой здалела перамагчы на Уімблдоне.

Што да Уільямс, то яна не здолела здабыць 24-ы тытул на турнірах "Вялікага шалому" і паўтарыць рэкорд у гэтым паказчыку сярод жанчын, які належыць аўстралійцы Маргарэт Корт.

Апошнія навіны