BE RU EN

Гамяльчук аплачваў камунальныя паслугі праз АРІП і застаўся вінен дзяржаве

  • 13.07.2019, 18:21

Беларусы часта сутыкаюцца з такой сітуацыяй.

Гамяльчук Сяргей Суліменка спраўна аплачвае камунальныя паслугі праз сістэму АРІП. Надоечы выявілася, што ён вінен 106 рублёў за ацяпленне «Гомельэнэрга» - на пошце яму не рабілі разлік гэтага пункту, піша сайт gomel.today.

Запазычанасць ён сплаціў. Засталася пеня. Гамяльчук адмаўляецца яе выплачваць, бо пра тое, што за ацяпленне на пошце аплату не бралі, ён не ведаў.

Апошнія навіны