BE RU EN

Украінскі генерал заявіў пра новыя «нечаканкі» для расейцаў у Керчанскім праліве

  • 13.07.2019, 17:50

Руслан Хомчак падкрэсліў, што Керчанскі праліў належыць Украіне.

Кіраўнік Генштаба Украіны Руслан Хомчак заявіў, што ў будучыні плануюцца новыя праходы ВМСУ праз Керчанскі праліў. Пра гэта паведамляе apostrophe.ua, спасылаючыся на словы чыноўніка ў інтэрв'ю.

На пытанне журналістаў, ці плануюцца новыя праходы судоў ВМСУ праз Керчанскі праліў, Хомчак адказаў станоўча.

"Менавіта ў гэтую секунду – не. А ўвогуле – вядома, плануем", – адзначыў кіраўнік Генштаба.

Ён таксама падкрэсліў, што Керчанскі праліў належыць Украіне.

"Таму што Керчанскі праліў – наш, як бы расейцы ні крычалі, што ён іх. У далейшым мы будзем планаваць праходы праз праліў. Але на гэты момант мы такога не плануем", – заявіў Хомчак.

Украіна мае намер дамагацца вызначэння статусу Керчанскага праліва як міжнароднага.

Апошнія навіны